МЗС КНР: краіны БРІКС не ствараюць вузкае кола з пяці краін
  2017-06-22 08:37:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з каментарамі аб тым, што Кітай прасоўвае ўмацаванне супрацоўніцтва пяці краін БРІКС у сферы палітыкі і бяспекі для кампенсацыі ўплыву ЗША і Захаду, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан паведаміў, што краіны БРІКС не ствараюць сваё вузкае кола, не ствараюць палітычных і ваенных блокаў, ні на каго не нацэлены, нікому не кідаюць выклік, нікога не кампенсуюць і нікога не замяшчаюць.

На чарговай прэс-канферэнцыі журналіст адзначыў, што ў Пекіне адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін БРІКС, на якой пяць краін абмеркавалі бягучую міжнародную абстаноўку і актуальныя міжнародныя і рэгіянальныя пытанні. Паводле некаторых каментароў, супрацоўніцтва ў рамках БРІКС першапачаткова было механізмам эканамічнага супрацоўніцтва, але кітайскі бок прасоўвае ўмацаванне супрацоўніцтва пяці краін у сферы палітыкі і бяспекі, каб кампенсаваць ўплыў ЗША і Захаду. Як кітайскі бок адрэагуе на гэта?

Гэн Шуан сказаў, што канцэпцыя краін БРІКС раней за ўсё была прапанавана ў якасці эканамічнага паняцця, у іх супрацоўніцтве першапачаткова галоўнай была эканамічная сфера.

Кітайскі бок таксама мае намер сумесна з іншымі краінамі БРІКС прасоўваць паглыбленае развіццё супрацоўніцтва БРІКС, зрабіць новы пазітыўны ўклад у садзейнічанне міру, стабільнасці, развіццю і росквіту ва ўсіх краінах і ў свеце, а таксама ў сумеснае процідзеянне глабальным выклікам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040