Аб'ём здабытага Кітаем "гаручага лёду" перавысіў чаканні
  2017-06-22 12:36:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай здабыў у Паўднёва-Кітайскім моры каля 235 тыс. кубаметраў гідрату прыроднага газу / "гаручага лёду" /, што перавысіла папярэднія чакані па аб'ёме здабычы.

Да другой паловы дня 21 чэрвеня здабыча "гаручага лёду" у акваторыі каля вусця ракі Чжуцзян вялася ўжо шэсць тыдняў без перапынку на час другога ў гэтым годзе тайфуну "Мербок". Пра гэта паведамілі аператары тэставага ўчастка здабычы ў акваторыі Шэньху ў Паўднёва-Кітайскім моры.

"Кітай перавысіў чаканні ў ходзе выканання пробных пошукаў "гаручага лёду" з выкарыстаннем мясцовых інавацый у тэхналогіях і інжынерыі. Гэта азначае гістарычны прарыў", - паведамляецца ў апублікаванай заяве з участку здабычы.

"Гаручы лёд" звычайна кладзецца ў марскім дне і ў тундравых раёнах, гэта значыць у месцах з моцным ціскам і нізкімі тэмпературамі, неабходнымі для падтрымання яго стабільнасці. Ён запальваецца як цвёрды этанол, за што і атрымаў найменне "гаручы лёд".

Адзін кубаметр "гаручага лёду", гідрату прыроднага газу, вызваляе 164 кубаметры звычайнага прыроднага газу.

Кітай 18 траўня аб'явіў аб сваім першым поспеху ў атрыманні узораў "гаручага лёду" у Паўднёва-Кітайскім моры. Гэты энерганосьбіт быў знойдзены ў Паўднёва-Кітайскім моры ў 2007 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040