141 чалавек прапаў без вестак у выніку сходу апоўзня ў паўднёва-заходнім Кітаі
  2017-06-24 14:59:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

141 чалавек лічыцца прапаўшым без вестак у выніку сходу апоўзня ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі, наладжанай народным урадам правінцыі Сычуань апоўдні суботы.

Сход апоўзня адбыўся 24 чэрвеня прыкладна ў 6 гадзін раніцы на тэрыторыі вёскі Сіньмо, адміністрацыйна падпарадкаванай павету Маасянь Аба-Тыбецкага-цянскай аўтаномнай акругі. Пад заваламі апынуліся дамы 46 сялянскіх сем'яў. Апоўзень таксама заблакіраваў 2-кіламетровы ўчастак ракі.

Улады правінцыі Сычуань запусцілі рэжым экстранага рэагавання на стыхійныя бедствы 1-га ўзроўню. Да месца здарэння накіроўваюцца выратавальныя атрады. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040