Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хусэйн сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая Ван І
  2017-06-26 10:34:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хусэйн у Ісламабадзе сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І.

М.Хусэйн падзякаваў Ван І за бягучыя візіты ў Пакістан і Афганістан і яго намаганні па паляпшэнні адносін паміж гэтымі краінамі. Пакістан заўсёды спрыяў развіццю мірных адносін з суседнімі краінамі і мірнаму вырашэнню спрэчак шляхам дыялогу, адзначыў ён. З'яўляючыся новым членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Пакістан спадзяецца ўзмацняць супрацоўніцтва з усімі краінамі, сумесна падтрымліваць рэгіянальны мір і стабільнасць.

Ван І заявіў, што адной з асноўных мэт візітаў у Пакістан і Афганістан стала далейшае садзейнічанне паляпшэнню развіцця адносін краін, фарміраванне агульнай пазіцыі. Бакі па выніках кансультацый апублікавалі камюніке, у якім Пакістан і Афганістан выказалі добрыя намеры і рашучасць у паляпшэнні адносін і сумесным умацаванні даверу, а таксама накіравалі пазітыўны сігнал знешняму свету. Гэта важны крок для Пакістана і Афганістана, і наступным ключавым момантам з'яўляецца ажыццяўленне прынятага камюніке. Кітай як сусед гэтых дзвюх краін мае намер працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў адпаведных сферах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040