Кітай запусціў рэжым хуткага рэагавання на стыхійныя бедствы чацвёртага ўзроўню ў сувязі з ліўнямі ў правінцыі Цзянсу
  2017-06-26 15:49:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з багатымі ападкамі і выкліканымі імі паводкамі ў правінцыі Цзянсу Дзяржаўны камітэт па мінімізацыі шкоды ад стыхійных бедстваў і Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі ў нядзелю ў 9:30 задзейнічалі рэжым хуткага рэагавання на стыхійныя бедствы чацвёртага ўзроўню .

Пачынаючы з 21 чэрвеня, на восем гарадоў правінцыі Цзянсу абрынуліся ліўневыя дажджы. Па стане на 08:00 25 чэрвеня ад дажджоў пацярпелі амаль 1,2 млн. чалавек, сем чалавек загінулі, яшчэ сямёра лічацца прапаўшымі без вестак, 204 тыс. мясцовых жыхароў былі экстрана эвакуіраваны, 73 тыс. маюць патрэбу ў экстранай дапамозе. Апрача таго, у выніку стыхійных бедстваў было разбурана 600 і пашкоджана 2700 жылых памяшканняў, пацярпела 68,3 тыс. га сельгасугоддзяў, ураджай на 5,1 тыс. га цалкам знішчаны. Прамы эканамічны ўрон ад стыхіі ацэньваецца ў 1,47 млрд. юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040