Кітай і Японія абмеркавалі гандлёвыя пытанні на ўзроўні намеснікаў міністраў
  2017-06-29 14:50:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Высокапастаўленыя афіцыйныя асобы Кітая і Японіі абмяняліся меркаваннямі па многіх эканамічных і гандлёвых пытаннях падчас 18-х рэгулярных перамоў на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Перамовы прайшлі пад сумесным старшынствам намесніка міністра камерцыі КНР Гаа Янь і намесніка міністра эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі Хірафумі Катасэ.

Кітай запатрабаваў ад Японіі абсалютнага выканання яе міжнародных абавязацельстваў і поўнага спынення практыкі "сурагатнай краіны" ў антыдэмпінгавых расследаваннях у дачыненні да імпартуемых з Кітая фітынгаў для зваркі ўсутыч з вугляродзістай сталі.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па супрацоўніцтве ў важных сферах, уключаючы энергазберажэнне і ахову навакольнага асяроддзя, сучасную індустрыю паслуг, правы інтэлектуальнай уласнасці і гандаль транспартнымі сродкамі. Разгледжаны рэгіянальныя і шматбаковыя пытанні, уключаючы зону свабоднага гандлю Кітая, Японіі і Рэспублікі Карэя, Усебаковае рэгіянальнае эканамічнае партнёрства, а таксама СГА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040