Сі Цзіньпін: курс "адна дзяржава, два лады" з'яўляецца рэальным, выканальным і карыстаецца папулярнасцю
  2017-07-03 09:16:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Курс "адна дзяржава, два лады", будучы адным з вялікіх пачынаў будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай, з'яўляецца здзейсным, выканальным, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін у пятніцу ў другой палове дня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі акрэдытаваных у САР Сянган ведамстваў цэнтральнага ўрада Кітая і кіраўнікамі сянганскіх аддзяленняў прадпрыемстваў і арганізацый з унутраных раёнаў краіны.

Выступаючы з прамовай падчас сустрэчы, Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, адзначыў, што за апошнія 20 гадоў практыка рэалізацыі палітычнага курсу "адна дзяржава, два лады" у Сянгане заваявала сусветнае прызнанне.

У цяперашні час праца па ажыццяўленні курсу "адна дзяржава, два лады" працягвае прасоўвацца наперад і паглыбляцца, у сувязі з чым, неабходна ўмацоўваць упэўненасць у дадзенай палітыцы і праяўляць добрасумленнасць падчас яе рэалізацыі, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Старшыня КНР заклікаў удзельнікаў мерапрыемства смела несці адказнасць і выконваць сваю місію, не баяцца цяжкасцяў, здзяйсняць прарывы і весці наватарскую дзейнасць, прыкладаць нястомныя намаганні да дасягнення рэальных вынікаў, строга выконваць дысцыпліну і маральныя нормы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040