МЗС КНР: новы самавольны заход ваеннага карабля ЗША ў тэрытарыяльныя воды Кітая ля астравоў Сіша з'яўляецца сур'ёзнай палітычнай і ваеннай правакацыяй
  2017-07-03 10:29:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адказваючы на пытанне журналіста пра інцыдэнт з самавольным заходам амерыканскага ракетнага эсмінца USS Стэтэм у тэрытарыяльныя воды Кітая ля астравоў Сіша, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Лу Кан адзначыў, што новая адпраўка ЗША ваеннага карабля для самавольнага заходу ў тэрытарыяльныя воды Кітая -- сур'ёзная палітычная і ваенная правакацыя, кітайскі бок выказвае з нагоды адпаведных дзеянняў амерыканскага боку рэзкую незадаволенасць і рашуча выступае супраць іх.

Лу Кан падкрэсліў, што астравы Сіша з'яўляюцца спрадвечнай тэрыторыяй Кітая. ЗША, прыкрываючыся "свабодай навігацыі", зноў накіравалі ваенны карабель для самавольнага заходу ў тэрытарыяльныя воды Кітая ля астравоў Сіша, гэта з'яўляецца парушэнне кітайскіх законаў і адпаведнага міжнароднага права, сур'ёзным замахам на суверэнітэт Кітая, падрывам міру, бяспекі і добрага парадку ў адпаведных акваторыях, пагрозай бяспецы аб'ектаў і персаналу на астравах, сур'ёзнай палітычнай і ваеннай правакацыяй.

Лу Кан сказаў: "Кітайскі бок рашуча заклікае амерыканскі неадкладна спыніць падобныя сур'ёзныя замахі на суверэнітэт Кітая, правакацыйныя дзеянні, якія пагражаюць бяспецы Кітая. Кітайскі бок працягне прымаць усе неабходныя меры для абароны дзяржаўнага суверэнітэту і бяспекі.".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040