МЗС КНР: адпраўка Індыяй узброеных сіл для перасячэння ўсталяванай мяжы носіць "сур'ёзны характар"
  2017-07-04 14:48:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан на чарговай прэс-канферэнцыі паведаміў, што адпраўка Індыяй узброеных сіл для перасячэння ўсталяванай мяжы парушыла гістарычныя дагаворы аб мяжы, парушыла Статут ААН і базавыя прынцыпы міжнароднага права, а таксама нязменную пазіцыю індыйскага ўрада, гэта носіць "сур'ёзны характар".

Гэн Шуан паведаміў, што Дамова па Тыбету і Індыі па выніках кітайска-брытанскай сустрэчы ад 1890 года быа афіцыйна падпісаны абодвума бакамі - урадам кітайскай дынастыі Цін і Вялікабрытаніяй. Яна ўсталявала мяжу паміж кітайскім Тыбетам і Сікімам, які знаходзіўся пад уладай Вялікабрытаніі. Пасля заснавання Новага Кітая і атрымання незалежнасці Індыяй, ранейшыя склады урадаў абодвух бакоў прызнавалі рэчаіснасць гэтага дагавора і давалі шматразовыя пацверджанні ў шэрагу афіцыйных дакументаў і перамоваў, гэты дагавор з'яўляецца сапраўдным і мае абавязковую юрыдычную сілу як у дачыненні да Кітая, так і ў дачыненні да Індыі.

Ён адзначыў, што захаванне гэтага дагавора і ўсталяванай ім памежнай лініі з'яўляецца міжнародным абавязацельствам, якое павінна выконвацца урадам Індыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040