Дзевяць чалавек загінулі і 45 выкрадзеныя ў выніку нападу ў Нігеры
  2017-07-04 15:29:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па звестках, што паступілі з Ніамея, баевікі радыкальнай групоўкі "Бока харам" здзейснілі напад на вёску ў дэпартаменце Дзіфа на паўднёвым усходзе Нігера, у выніку дзевяць чалавек загінулі і 45 былі ўзятыя ў заложнікі. Пра гэта паведамілі СМІ Нігера.

Паводле паведамленняў, інцыдэнт адбыўся ў ноч з нядзелі на панядзелак у вёсцы ў акрузе Нгігмі, у выніку дзевяць чалавек загінулі і 45 чалавек былі выкрадзены, большасць з выкрадзеных - жанчыны і дзеці.

Нагадаем, што ў ноч з 28 на 29 чэрвеня два члена групоўкі "Бока харам" атакавалі лагер бежанцаў у Нгігмі, у выніку чатыры чалавекі, у тым ліку тыя, хто нападаў, загінулі і 11 пацярпелі.

У апошнія гады групоўка "Бока харам" здзейсніла шэраг тэрарыстычных нападаў у Нігерыі і суседніх краінах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040