Адзін чалавек загінуў, шасцёра пацярпелі ў выніку страляніны ў французскай Тулузе
  2017-07-04 15:31:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Французскія СМІ ў панядзелак паведамілі, што ў Тулузе на паўднёвым захадзе Францыі адбылася страляніна у выніку як мінімум адзін чалавек загінуў, шасцёра пацярпелі. Па здагадцы следчых, матывам страляніны былі спрэчкі злачынных банд.

Паведамляецца, што ўвечары каля 21:00 двое мужчын на матацыкле абстралялі групу людзей на плошчы на паўднёвым захадзе Тулузы. Адзін чалавек загінуў, шасцёра атрымалі раненні, стан дваіх з іх ацэньваецца як цяжкі. Зламыснікі ўцяклі з месца здарэння.

Месца стральбы ачэплена праваахоўнікамі і жандарамі.

Мясцовыя СМІ паведамілі са спасылкай на крыніцу ў мясцовым ўрадзе, што матывам стральбы маглі быць спрэчкі злачынных груповак. Версія тэракту не выключаецца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040