РК і ЗША правялі сумесныя навучальныя ракетныя стрэльбы
  2017-07-05 16:08:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Узброеныя сілы Рэспублікі Карэя / РК / і дыслакаваны на Карэйскім паўвостраве воінскі кантынгент ЗША ў сераду правялі сумесныя навучальныя ракетныя стрэльбы.

Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў (АКНШ) УС РК і камандаванне амерыканскага кантынгенту паведамілі журналістам, што падчас вучэнняў запусцілі некалькі ракет у накірунку мора ля ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава. Ужываліся паўднёвакарэйскія балістычныя ракеты "Хенму-2" і амерыканскія аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы ATACMS.

КНДР у аўторак абвясціла, што паспяхова здзейсніла выпрабавальны запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Хвасон-14". Праз 39 хвілін палёту ракета дакладна паразіла зададзеную цэль у міжнародных водах на ўсход ад Карэйскага паўвострава. Лідар КНДР Кім Чэн Ын асабіста назіраў на месцы за запускам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040