Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам
  2017-07-06 08:12:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 5 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў паглыблена абмяняліся думкамі, прыйшлі да кансенсусу па развіцці кітайска-нямецкіх адносін на наступным этапе.

Сі Цзіньпін адзначыў, што сёлета споўнілася 45 гадоў з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ФРГ. На працягу гэтых 45 гадоў бакі прытрымліваліся духу ўзаемапавагі і імкнення да адзінства з захаваннем адрозненняў, супрацоўніцтва ва ўсіх сферах бесперапынна пашыралася, нарасталі ўзаемныя інтарэсы. Пасля ўстанаўлення адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства Кітая і Германіі ў 2014 годзе адносіны дзвюх краін падтрымліваліся на высокім узроўні. Двухбаковае ўзаемадзеянне на высокім узроўні было частым, практычнае супрацоўніцтва - паглыбленым, сфера абменаў - шырокай. Гэтыя адносіны працягвалі задаваць тэмп адносінам Кітая з Еўропай, уступілі ў новую эпоху высокага ўзроўню і ўсёабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва. Кітай мае намер сумесна з Германіяй прыкладаць намаганні, каб надаць яшчэ больш жыццёвых сіл супрацоўніцтву дзвюх краін, яшчэ лепш несці карысць іх народам, сумесна садзейнічаць міру, стабільнасці і росквіту ў свеце.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сёння свет перажывае глыбокія і складаныя перамены. Стратэгічнае значэнне ўмацавання супрацоўніцтва паміж Кітаем і Германіяй, якія з'яўляюцца найважнейшымі эканамічнымі суб'ектамі ў свеце, буйнымі гандлёвымі дзяржавамі i маюць важны ўплыў у сваіх рэгіёнах, набывае яшчэ большую актуальнасць. Бакам неабходна павышаць узаемны давер, ажыццяўляць усёабдымнае спалучэнне стратэгій развіцця, узбагачаць абмен у гуманітарнай сферы, шырокамаштабна ўзмацняць міжнароднае супрацоўніцтва, на яшчэ больш высокім узроўні прасоўваць кітайска-нямецкае супрацоўніцтва.

Ф.-В. Штайнмаер сардэчна павітаў візіт Сі Цзіньпіна ў ФРГ. Ён паведаміў, што перажывае добрыя пачуцці да Кітая, нязменна прыкладае намаганні для развіцця нямецка-кітайскіх адносін. У апошнія некалькі дзесяцігоддзяў адносіны Германіі і Кітая хутка развіваліся, сяброўства і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах былі вельмі плённымі, цесная каардынацыя падтрымлівалася ў міжнародных справах. Нямецкі бок мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з кітайскім бокам у шматбаковых рамках, у тым ліку "Групу 20", сумесна падтрымліваць міжнародны мір, садзейнічаць развіццю ў свеце.

Перад сустрэчай Ф.-В. Штайнмаер правёў урачыстую цырымонію сустрэчы Сі Цзіньпіна ў садзе каля рэзідэнцыі прэзідэнта Германіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040