Сі Цзіньпін сумесна з канцлерам Германіі А. Меркель назіраў за таварыскім матчам моладзевых футбольных каманд Кітая і Германіі
  2017-07-06 08:38:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 5 ліпеня сумесна з канцлерам Германіі Ангелай Меркель прысутнічаў на таварыскім матчы моладзевых футбольных каманд Кітая і Германіі.

Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань прыбылі на алімпійскі стадыён, дзе былі сустрэтыя А. Меркель. Затым яны разам пагутарылі з футбалістамі. Сі Цзіньпін сказаў падлеткам, што яны з'яўляюцца надзеяй развіцця футбола ў Кітаі і Германіі, а таксама пераемнікамі кітайска-нямецкага дружалюбнага супрацоўніцтва. Старшыня КНР таксама выказаў спадзяванне, што спартсмены прыўмножаць камандны баявы дух, навучацца майстэрству, стануць добрымі сябрамі і партнёрамі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што футбольнае супрацоўніцтва Кітая і Германіі бесперапынна развіваецца. Павышэнне ўзроўню футбола ў краінах з'яўляецца сістэмным праектам, Кітай мае намер сумесна з Германіяй умацоўваць усебаковае супрацоўніцтва і абмены ў гэтай сферы. Ён таксама выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі бакоў кітайска-нямецкае супрацоўніцтва ў футболе абавязкова прынясе бліскучы плён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040