Сі Цзіньпін і А.Меркель прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця павільёна вялікіх панд у Берлінскім заапарку
  2017-07-06 09:40:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сумесна з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця павільёна вялікіх панд ў Берлінскім заапарку. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічала жонка кіраўніка КНР Пэн Ліюань.

Выступаючы на цырымоніі, Сі Цзіньпін з радасцю адзначыў, што Мэн Мэн і Цзяа Цін, прывезеныя ў краіну з правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /, здабылі прыгожы дом у Берлінскім заапарку. Аднаўленне супрацоўніцтва Кітая і Германіі ў галіне вывучэння і абароны вялікіх панд уяўляецца прынцыпова важным у рэчышчы святкавання 45-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Германіяй. Ён выказаў спадзяванне, што Мэн Мэн і Цзяа Цін стануць новымі пасламі дружбы паміж народамі дзвюх краін. У сваю чаргу, А.Меркель адзначыла, што ў гісторыі кантактаў паміж Германіяй і Кітаем вялікія панды адыгралі значную ролю, у прыватнасці, ва ўзмацненні дружбы паміж народамі краін. Германія доўга чакала перадачы ёй Мэн Мэн і Цзяа Цін. Гэтыя два спецыяльных пасланца з'яўляюцца сімвалам узмоцненага развіцця нямецка-кітайскай дружбы.

Сі Цзіньпін і Пэн Ліюань у суправаджэнні А.Меркель наведалі павільён вялікіх панд, дзе Мэн Мэн і Цзяа Цін былі ўпершыню афіцыйна прадстаўлены публіцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040