Microsoft скароціць тысячы супрацоўнікаў, большасць - за межамі ЗША
  2017-07-07 16:15:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамляюць СМІ, амерыканскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння карпарацыя Microsoft у чацвер пачала накіроўваць паведамленні аб звальненні сваім супрацоўнікам - магчыма, тысячам з іх - якія занятыя ў продажах і маркетынгу.

Хоць у панядзелак у СМІ ўжо з'явіліся паведамленні аб рэарганізацыі Microsoft, карпарацыя, штаб-кватэра якой размешчана ў Рэдмандзе / Вашынгтон /, нічога не пацвярджала.

У цяперашні час у Microsoft працуюць каля 120 тыс. супрацоўнікаў па ўсім свеце, што амаль на 10 тыс. больш, чым год таму.

Тым не менш, карпарацыя ўсё больш арыентуецца на воблачную апрацоўку дадзеных, каб карыстальнікі персанальных кампутараў падпісваліся на яе праграмныя паслугі, і адыходзіць ад продажу праграмнага забеспячэння як тавару па аднаразовай цане.

Па некаторых непацверджаных звестках, большасць супрацоўнікаў, якія падлягаюць звальненню, працуюць за межамі Злучаных Штатаў. Адзначым, што ў цяперашні час колькасць супрацоўнікаў за межамі ЗША складае амаль 50 тыс. чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040