Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму новаму прэзідэнту Манголіі Халтмаагийну Баттулге
  2017-07-11 09:02:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння накіраваў віншавальную тэлеграму новаму прэзідэнту Манголіі Халтмаагійну Батулге.

Сі Цзіньпін павіншаваў Х. Батулгу з уступленнем на пасаду прэзідэнта, а таксама з нацыянальным святам з нагоды 96-годдзя Народнай рэвалюцыі Манголіі.

Кіраўнік КНР адзначыў, што Кітай і Манголія з'яўляюцца блізкімі суседзямі. Здаровае і стабільнае развіццё кітайска-мангольскіх адносінаў адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін і іх народаў. Кітай мае намер сумесна з мангольскім бокам у адпаведнасці з шэрагам дасягнутых важных палітычных пагадненняў і на аснове ўзаемнай павагі ключавых інтарэсаў і важных заклапочанасцей адно аднаго садзейнічаць бесперапыннаму паступальнаму развіццю адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства Кітая і Манголіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040