Любыя задумы, нацэленыя на змяненне статусу Тайваня як часткі Кітая, марныя - Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Тайваня
  2017-07-13 15:11:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы намер адміністрацыі Тайваня выключыць з новай вучэбнай праграмы па грамадскіх навуках для старэйшых класаў сярэдняй школы згадку пра Каірскую дэкларацыю, а таксама выдаленне з афіцыйных сайтаў адпаведнай інфармацыі, афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Ма Сяагуан заявіў, што любыя задумы, нацэленыя на змяненне статусу Тайваня як часткі Кітая, дарэмныя.

Ма Сяагуан адзначыў, што Каірская дэкларацыя - важны міжнародны дакумент Другой сусветнай вайны. Яна дакладна вызначае неабходнасць аднаўлення суверэнітэту Кітая над тэрыторыямі, незаконна акупаванымі Японіяй, уключаючы Маньчжурыю, Тайвань і архіпелаг Пэнху. У Патсдамскай дэкларацыі Кітая, ЗША і Вялікабрытаніі, да якой пазней далучыўся Савецкі Саюз, выразна сказана: "Палажэнні Каірскай дэкларацыі падлягаюць абавязковаму выкананню". Гэта стала міжнародна-прававым абгрунтаваннем вяртання Кітаем належных яму Тайваня і архіпелага Пэнху пасля капітуляцыі Японіі.

Ма Сяагуан падкрэсліў, што ў свеце ёсць толькі адзін Кітай, а Тайвань - неад'емная частка Кітая. Гэтая ісціна, якая заснавана на падмурку бясспрэчных гістарычных фактаў і прававых прынцыпаў, прызнаная ўсёй міжнароднай супольнасцю. Любыя задумы, нацэленыя на змяненне статусу Тайваня як часткі Кітая, дарэмныя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040