ЗША дадаткова выдзеляць 119 млн долараў на гуманітарную дапамогу Іраку
  2017-07-14 14:49:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША дадаткова выдзеляць 119 млн долараў на гуманітарную дапамогу Іраку. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЗША па пытаннях кааліцыі па барацьбе з групоўкай "Ісламская дзяржава" / ІД / Брэт Макгурк.

Тры дні таму прэм'ер-міністр Ірака Хейдар аль-Абадзі афіцыйна абвясціў аб вызваленні Масула ад ІД. Гэтая перамога лічыцца важнай вяхой у барацьбе супраць экстрэмісцкіх баевікоў у Іраку.

Падчас нарады па супрацьдзеянні ІД Б. Макгурк таксама сказаў, што ЗША спадзяюцца на аналагічны ўклад з боку партнёраў кааліцыі ў бліжэйшыя тыдні.

Ён адзначыў, што, па разліках ААН, Іраку неабходныя фінансавыя сродкі ў памеры 1,3 млрд долараў на гуманітарныя патрэбы і для стабілізацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040