Лідары Францыі і ЗША выказалі намер працягваць супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы з тэрарызмам
  2017-07-14 15:13:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ў чацвер правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які прыбыў у Францыю з першым афіцыйным візітам. Бакі выказалі гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, захаванні бяспекі на Блізкім Усходзе і па іншых важных міжнародных пытаннях.

Нягледзячы на рознагалоссі па пытаннях клімату, кіраўнікі дзвюх краін адзначылі, што яны не паўплываюць негатыўна на кантакты і супрацоўніцтва па іншых важных міжнародных праблемах.

У чацвер раніцай Дональд Трамп прыбыў у Парыж. Згодна з афіцыйным графікам, 14 ліпеня ён будзе прысутнічаць на ваенным парадзе з нагоды Нацыянальнага дня Францыі і 100-й гадавіны ўдзелу амерыканскіх войскаў у Першай сусветнай вайне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040