Міністр замежных спраў Палестыны: візіт Махмуда Абаса ў Кітай паглыбіць двухбаковыя адносіны
  2017-07-17 09:20:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Палестыны Рыяд аль-Малікі сёння ў горадзе Рамалах, размешчаным на Заходнім беразе ракі Ярдан, у эксклюзіўным інтэрв'ю кар. Сіньхуа сказаў, што маючы адбыцца візіт прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса ў Кітай паглыбіць двухбаковыя адносіны ва ўсіх сферах.

Ён адзначыў, што палестынскі бок высока цэніць паслядоўную і рашучую падтрымку дзеянняў Палестыны, што аказваецца Кітаем, а таксама дзякуе за дапамогу палестынскаму эканамічнаму развіццю, падрыхтоўку рабочага персаналу для ПНА.

Р. аль-Малікі выказаў спадзяванне, што бакі рушаць наперад у фарміраванні сумесных камісій Палестыны і Кітая на міністэрскім узроўні. Ён разлічвае, што Кітай будзе яшчэ больш удзельнічаць у палестына-ізраільскім палітычным працэсе і справах Блізкага Усходу, будзе алыгрываць у іх яшчэ больш важную ролю.

Прэзідэнт Палестыны М.Абас 17-20 ліпеня нанясе дзяржаўны візіт у Кітай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040