Рэспубліка Карэя прапануе правесці перамовы з КНДР
  2017-07-17 16:23:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Карэя /РК/ прапанавала ў панядзелак правесці перамовы з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай / КНДР / па лініі ваенных ведамстваў і Чырвонага Крыжа.

Намеснік міністра абароны РК Су Чо Сук заявіў СМІ, што Сеул прапанаваў правесці перамовы з Пхеньянам паміж ваеннымі ведамствамі ў мэтах спынення ўсіх варожых дзеянняў, якія вядуць да эскалацыі ваеннай напружанасці каля ваеннай дэмаркацыйнай лініі.

Су Чо Сук прапанаваў правесці перамовы 21 ліпеня ў будынку Тхонільгак на баку КНДР у вёсцы Пханмунджом.

Таварыства Чырвонага Крыжа РК прапанавала сваім калегам у КНДР правесці дыялог пра ўз'яднанне сем'яў, якія былі падзеленыя пасля Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў на працягу дзесяцігоддзяў, уздоўж міжкарэйскай мяжы.

Сеул прапанаваў намеціць перамовы па гуманітарных пытаннях на 1 жніўня на паўднёвакарэйскім баку ў Пханмунджоме.

Гэтыя прапановы прагучалі пасля таго, як прэзідэнт РК Мун Чжэ Ін, які ўступіў на пасаду 10 мая, вылучыў мірную ініцыятыву на Карэйскім паўвостраве ў Германіі раней у гэтым месяцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040