МЗС КНР: Кітай супраць любых формаў афіцыйных кантактаў і ваенных сувязяў паміж ЗША і Тайванем
  2017-07-18 08:59:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выступаў і выступае рашуча супраць любых формаў афіцыйных кантактаў і ваенных сувязяў паміж ЗША і Тайванем. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Лу Кан у адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць адобраны Палатай прадстаўнікоў ЗША праект закона аб нацыянальнай абароне на 2018-ы фінансавы год.

Згодна з гэтым дакументам, амерыканскі міністр абароны павінен унесці ў Кангрэс даклад з ацэнкай магчымасці ажыццяўлення абмену візітамі ваенных караблёў ЗША і Тайваня.

Лу Кан назваў "негатыўнымі" адпаведныя палажэнні законапраекта і заявіў, што яны "сур'ёзна парушаюць палітыку адзінага Кітая і прынцыпы, замацаваныя ў трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, і ўяўляюць сабой умяшанне ва ўнутраныя справы Кітая". "У сувязі з гэтым амерыканскаму боку была зроблена справядлівая заўвага", - паведаміў дыпламат.

"Мы настойліва заклікаем амерыканскі бок у поўнай меры ўсвядоміць шкоду гэтых палажэнняў законапраекта і не дапусціць яго прыняцця, каб не нашкодзіць інтарэсам двухбаковага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040