Японія плануе абсталяваць новымі ракетамі "паветра-карабель" знішчальнікі F-2
  2017-07-18 16:25:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Японіі плануе з 2018 фінансавага года абсталяваць уласнымі ракетамі "паветра-карабель" XASM-3 знішчальнікі F-2 японскіх ваенна-паветраных сіл самаабароны. Гэта першыя ў Японіі звышгукавыя ракеты айчыннай вытворчасці, перахоп якіх ускладнены нізкай траекторыяй і імклівасцю палёту.

Як паведаміла японская газета "Іяміуры сімбун", да гэтага часу японскія ракеты "паветра-карабель" маглі развіваць толькі калягукавую хуткасць. Аднак новыя мадыфікацыі японскіх ракет будуць ляцець у тры разы хутчэй за хуткасць гуку.

Ракета распрацоўваецца кампаніяй "Mitsubishi Heavy Industries".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040