Кітайцы крочаць больш за ўсіх у свеце
  2017-07-19 16:49:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З дапамогай мабільнага прыкладання, даследчыкі з амерыканскага часопіса "Прырода" правялі статыстычны аналіз сярэдняй колькасці крокаў, якія за дзень здзейснілі 700 тысяч чалавек з 111 краін і рэгіёнаў свету.

Па дадзеных часопіса, кожны жыхар нашай планеты ў сярэднім робіць 4961 крок у дзень. Сярод краін і рэгіёнаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, першае месца заняў Ганконг, спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая, з паказчыкам 6880 крокаў на жыхара, што далёка перасягнула сярэдні сусветны ўзровень.

Другое месца заняў мацерыковы Кітай з паказчыкам у 6189 крокаў на жыхара.

У "Дакладзе аб стане фізкультуры і спорту ў Кітаі", апублікаваным у 2016 годзе на адным вэб-сайце, было адзначана, што сярэдні кітаец робіць 5112 крокаў у дзень. Гэта на 1000 крокаў менш, чым паведаміў часопіс "Прырода".

Трэцяе і чацвёртае месца дасталіся Украіне і Японіі адпаведна. Іх паказчыкі складаюць 6107 і 6010 крокаў на жыхара.

У дадзеным дакладзе таксама была разгледжана сувязь паміж узроўнем атлусцення і рознымі паказчыкамі. Аднак, высветлілася, што колькасць крокаў у дзень не звязана напрамую з праблемай атлусцення.

На думку даследчыкаў, узровень атлусцення ў большай ступені залежыць ад розніцы ў аб'ёмах фізічных практыкаванняў, то бок розніцы паміж найбольшай і найменшай ступенню інтэнсіўнасці спартыўных заняткаў. Такім чынам, дадзены паказчык можа адлюстроўваць узровень атлусцення ў краіне.

Па выніках дакладу, у Кітаі ўзровень розніцы ў аб'ёмах фізічных практыкаванняў самы нізкі. У рэйтынгу краін з насельніцтвам, якія пакутуюць на атлусценне, Кітай таксама знаходзіцца на апошніх радках. Акрамя таго, у дакладзе адзначана, што ў Кітаі адзін з самых нізкіх паказчыкаў розніцы па аб'ёме фізічных практыкаванняў паміж мужчынамі і жанчынамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040