У траўні Кітай павялічыў аб'ём закупак аблігацый амерыканскага дзяржзайму на 10 млрд долараў
  2017-07-19 16:50:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле дадзеных, апублікаваных у аўторак Міністэрствам фінансаў ЗША, у траўні Кітай павялічыў аб'ём закупак аблігацый амерыканскага дзяржзайму на 10 млрд долараў, такім чынам, агульны аб'ём набытых Кітаем аблігацый амерыканскага дзяржзайму дасягнуў 1,1022 трлн долараў. Кітай ужо чатыры месяцы запар павялічвае аб'ёмы закупак амерыканскага дзярждоўгу.

У траўні Японія павялічыла свае ўкладанні ў каштоўныя паперы ўрада ЗША на 4,4 млрд долараў да 1,1113 трлн долараў, застаўшыся найбуйнейшым крэдыторам ЗША.

Па стане на канец мая, агульны аб'ём амерыканскіх казначэйскіх абавязацельстваў, якія знаходзяцца ў галоўных замежных крэдытораў ЗША, склаў каля 6,1236 трлн долараў, што вышэй за паказчык канца красавіка, які склаў прыкладна 6,0737 трлн долараў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040