МЗС КНР: Кітай і ЗША могуць цалкам шляхам дыялогу і кансультацый належным чынам урэгуляваць рознагалоссі і спрэчкі
  2017-07-20 16:39:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння, адказваючы на пытанне аб першым раўндзе кітайска-амерыканскага ўсёабдымнага эканамічнага дыялогу заявіў, што няма нічога дзіўнага ў тым, што па меры ўмацавання кітайска-амерыканскіх эканамічных кантактаў паміж краінамі ўзнікаюць некаторыя рознагалоссі і спрэчкі. Бакі могуць цалкам шляхам дыялогу і кансультацый належным чынам урэгуляваць іх.

Лу Кан заявіў, што ў адпаведнасці з дамоўленасцямі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў на саміце ў Гамбургу, першы раўнд кітайска-амерыканскага ўсёабдымнага эканамічнага дыялогу адбыўся сёння ў амерыканскай сталіцы Вашынгтоне. На ім прысутнічалі віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян, міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын і міністр гандлю ЗША Уілбур Рос. Бакі абмеркавалі пытанні макраэканамічнай палітыкі, гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, глабальнага эканамічнага кіравання, сумесна шукалі спосабы пашырэння супрацоўніцтва і ўрэгулявання рознагалоссяў належным чынам, прыклалі намаганні для садзейнічання магутнаму, збалансаванаму і здароваму развіццю кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін.

Ён сказаў, што, разглядаючы кітайска-амерыканскія эканамічныя адносіны, мы, вядома, з радасцю адзначаем пастаянны прагрэс, але найбольш важным з'яўляецца захаванне працяглага, здаровага і стабільнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША на прынцыпах узаемнай выгады і агульнага выйгрышу. За 40 гадоў дыпадносін эканамічныя сувязі Кітая і ЗША станавіліся ўсё больш цеснымі, вынікі кітайска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва прыносяць усё больш выгод народам, камерцыйным колам дзвюх краін і нават глабальнаму эканамічнаму росту. Гэта вызначана рынкам і супольнымі інтарэсамі дзвюх краін. Няма нічога дзіўнага ў тым, што па меры ўмацавання кітайска-амерыканскіх эканамічных кантактаў паміж краінамі ўзнікаюць некаторыя рознагалоссі і спрэчкі. Бакі могуць цалкам, грунтуючыся на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі, садзейнічаць павышэнню ўзроўню супрацоўніцтва і пашыраць сферы практычнага супрацоўніцтва, а таксама шляхам дыялогу і кансультацый належным чынам ўрэгуляваць рознагалоссі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040