17 чалавек, якія праходзяць па справе аб гандлі людзьмі ў ЗША, знаходзяцца ў крытычным стане
  2017-07-24 16:15:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бальніцы горада Сан-Антоніа штата Тэхас ў ЗША сёння пацвердзілі, што сярод людзей, выратаваных з грузавіка што, як мяркуецца, выкарыстоўваўся для гандлю людзьмі, па меншай меры 17 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, у тым ліку, 15 непаўналетніх.

Раней сёння паліцыя на паркоўцы каля супермаркета "Уол-Март" выявіла грузавік, у якім былі сем целаў загінуўшых і 30 чалавек. Падчас праверкі стану здароўя пацярпелых на месцы здарэння высветлілася, што гэтыя людзі сур'ёзна пацярпелі ад цеплавога ўдару і абязводжвання.

Супрацоўнікі міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША прыбылі на месца здарэння і сумесна з паліцыяй вядуць гэтую справу. У цяперашні час паліцыя пакуль не можа ўсталяваць грамадзянства загінуўшых.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040