Дзякуючы правядзенню Алімпіяды-2022 аб'ём зімовага турызму ў Кітаі павінен перавысіць 300 млн чалавек
  2017-07-24 17:34:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каштоўнасць снежна-ледзяных рэсурсаў для турызму ў Кітаі пакуль яшчэ не раскрытая ў поўнай меры, але сітуацыя абяцае змяніцца да лепшага дзякуючы Зімовым Алімпійскім гульням, якія краіна прыме ў сябе ў 2022 годзе. Дзяржаўнае ўпраўленне па турызме мяркуе, што Гульні будуць спрыяць прыцягненню 50 млн чалавек да зімовых відаў спорту, а таксама фарміраванню турыстычнага патоку аб'ёмам звыш 300 млн паездак.

Кіраўнік ведамства Лі Цзіньцзаа звярнуў увагу на тое, што ў студзені бягучага года Дзяржрадай была адобрана "Праграма развіцця турызму на 13-ю пяцігодку" / 2016-2020 гг. /, адным з прыярытэтаў якой стаў "снежна-ледзяны" турызм. Потым свае планы па яго развіцці выпрацавалі рэгіёны, якія маюць відавочныя перавагі ў гэтай сферы, - Сіньцзян, Унутраная Манголія, Хэйлунцзян, Цзілінь і інш.

"Практыка даказала, што снежна-ледзяны турызм здольны даць магутны штуршок мясцоваму эканамічнаму развіццю", - сказаў Лі Цзіньцзаа і ў якасці прыкладаў прывёў Лапландыю (Фінляндыя), Ванкувер (Канада), Капенгаген (Данія) і яшчэ шэраг гарадоў у Ісландыі, ЗША, Нарвегіі і Японіі. У выпадку ж з кітайскімі рэгіёнамі, распавёў ён, каля паловы аб'ёму рынка турызму ў Харбіне (Хэйлунцзян) забяспечвае зімовы турызм, ва Унутранай Манголіі выручка ад яго павялічваецца на 30 працэнтаў штогод, а ў правінцыі Цзілінь "снежна-ледзяны" турызм - гэта трэцяя частка ўсёй гадавой выручкі сектара.

На думку кіраўніка ведамства, ёсць усе падставы меркаваць, што ў недалёкай будучыні аб'ём кітайскага рынку "снежна-ледзяной" індустрыі пераадолее мяжу ў 1 трлн юаней / 1 ам. дал - 6,7 юаня /.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040