У Новай Зеландыі з'явіліся грамадскія веласіпеды
  2017-07-25 08:45:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях кампанія, адкрытая ў сталіцы Новай Зеландыі Велінгтон некалькімі маладымі этнічнымі кітайцамі, запусціла праект Mtshare па распаўсюджванні грамадскіх веласіпедаў.

У нядзелю на вуліцах горада з'явіліся першыя 18 ровараў кампаніі, якія ўсе жадаючыя могуць апрабаваць бясплатна. Ровары былі размешчаны ў цэнтры горада побач з Дзяржаўным музеем Новай Зеландыі і чыгуначным вакзалам. Каб скарыстацца гэтымі роварамі, неабходна спампаваць на мабільны тэлефон адпаведнае прыкладанне, увесці нумар, які вісіць пад сядзеннем ровара, і атрымаць код. Пасля прыбыцця на месца прызначэння карыстальнікам трэба самім заблакаваць ровар і завяршыць паездку праз дадатак на смартфоне.

Па словах аднаго з удзельнікаў праекта, у будучыні ровары кампаніі з'явяцца і ў іншых раёнах горада. Калі праект дасягне поспеху ў сталіцы, яны спадзяюцца на яго далейшае распаўсюджванне ў іншых гарадах краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040