МЗС: Індыя нясе поўную адказнасць за інцыдэнт у раёне Сікіма
  2017-07-25 18:17:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індыйскі бок нясе поўную адказнасць за інцыдэнт у раёне Сікіма, і Кітай не ў якім разе не пойдзе на кампраміс па гэтым пытанні. Пра гэта заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговай прэс-канферэнцыі.

Кітайскаму дыпламату было зададзена пытанне: паводле паведамлення газеты "Таймс оф Індыя", міністр замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп падчас візіту ў Індыю пракаментавала, што пытанне раёна Сікім - гэта зацяжная спрэчка паміж Кітаем і Індыяй. Аўстралія заклікае мірным шляхам вырашыць тэрытарыяльную спрэчку. Як кітайскі бок пракаментуе гэту заяву?

"Кітайскі бок прыняў пад увагу адпаведныя паведамленні", - адказаў Лу Кан. Аднак, паводле яго слоў, выказванні кіраўніка МЗС Аўстраліі немогуць быць прыняты ў дачыненні да інцыдэнту ў раёне Сікіма, таму што там не існуе ніякіх тэрытарыяльных спрэчак. Сутнасць справы заключаецца ў тым, што індыйскія памежныя войскі перасеклі кітайска-індыйскую мяжу ў раёне Сікіма і ўвайшлі на тэрыторыю Кітая ў раёне Дунлан.

"Кітайскі бок спадзяецца забяспечыць мір і стабільнасць у кітайска-індыйскіх памежных раёнах, але ні ў якім разе не пойдзе на кампраміс па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту. Мы ў чарговы раз патрабуем ад індыйскага боку прыняць меры, каб пазбегнуць эскалацыі сітуацыі", - падкрэсліў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040