Прэзідэнт Філіпін Р. Дутэртэ сустрэўся з Ван І
  2017-07-26 15:21:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ сёння ў філіпінскай сталіцы правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў КНР Ван І.

Р. Дутэртэ папрасіў Ван І перадаць старшыні КНР Сі Цзіньпіну шчырае прывітанне і заявіў, што Філіпіны высока цэняць міжнароднае становішча і ўплыў Кітая і імкнуцца пабудаваць з ім яшчэ больш цесныя і трывалыя двухбаковыя адносіны. Філіпіны надаюць вялікае значэнне дапамозе і актыўнай ролі Кітая ў развіцці і будаўніцтве Філіпін, асабліва ўдзячныя Кітаю за дапамогу і падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам. Філіпіны вельмі задаволеныя поспехамі развіцця адносінаў з Кітаем і маюць намер сумеснымі намаганнямі паглыбляць усебаковае практычнае супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін і сумесна садзейнічаць працэсу супрацоўніцтва ва Усходняй Азіі.

Ван І перадаў Р. Дутэртэ прывітанне ад Сі Цзіньпіна, павіншаваў краіну з поспехамі развіцця, набытымі за год пад кіраўніцтвам Р. Дутэртэ, у чарговы раз выказаў рашучую падтрымку суверэннай знешняй палітыцы Філіпін і прытрымліванню шляху развіцця, што адпавядае рэаліям краіны. Ван І адзначыў, што дзякуючы палітычнай рашучасці і ўласнай ініцыятыве лідараў дзвюх краін кітайска-філіпінскія адносіны палепшыліся, усяго за паўгода з лішнім усебакова аднавіліся сувязі ў розных сферах, практычнае супрацоўніцтва атрымала бурнае развіццё, якое прыносіць рэальныя выгады народам краін і адкрывае яшчэ большыя перспектывы. Відавочны кантраст паляпшэння кітайска-філіпінскіх адносін пацвярджаецца рэальнымі дзеяннямі, дыялог лепш канфрантацыі, супрацоўніцтва лепшае за спрэчкі. Гісторыя пацвердзіць, што паляпшэнне міждзяржаўных адносін было правільным выбарам, адзначыў Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040