Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект, які ўзмацняе жорсткасць санкцый супраць Расіі, КНДР і Ірана
  2017-07-26 16:41:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў аўторак ухваліла законапраект, які ўзмацняе жорсткасць амерыканскіх санкцый супраць Расіі, КНДР і Ірана.

У яго падтрымку прагаласавалі 419 кангрэсменаў, супраць - трое. Згодна з законапраектам, ЗША зробяць эканамічныя санкцыі супраць асобных расійскіх асоб і арганізацый у сувязі з падазрэннем ва ўмяшанні ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 і ўкраінскім крызісам, увядуць санкцыі супраць Ірана і КНДР з-за іх праграм па распрацоўцы балістычных ракет.

Законапраект таксама прадугледжвае абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта краіны на зняцце санкцый з Расіі. Прэзідэнт павінен будзе прадстаўляць Кангрэсу даклад пры прыняцці "важных рашэнняў" аб скасаванні санкцый супраць РФ або вяртанні ёй дыпламатычнай маёмасці, пры гэтым Кангрэс валодае правам вета.

Законапраект будзе прадстаўлены на разгляд у Сенат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040