У першым паўгоддзі 2017 года адзначаны стабільны рост прыбытку дзяржпрадпрыемстваў Кітая
  2017-07-26 18:09:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым паўгоддзі 2017 года быў зарэгістраваны стабільны рост прыбытку дзяржаўных прадпрыемстваў Кітая, паведаміла ў аўторак Міністэрства фінансаў КНР.

Паводле дадзеных міністэрства, у студзені-чэрвені агульная сума прыбытку дзяржпрадпрыемстваў склала каля 1,41 трлн юаняў (208,9 млрд дол. ЗША), павялічыўшыся на 24,3 прац. у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

У прыватнасці, рэалізаваны дзяржпрадпрыемствамі цэнтральнага падпарадкавання прыбытак склаў каля 935,2 млрд юаняў з прыростам на 18,5 прац., прыбытак мясцовых дзяржпрадпрыемстваў перавысіў 472 млрд юаняў пры павелічэнні на 37,5 прац.

У першыя шэсць месяцаў даходы кітайскіх дзяржпрадпрыемстваў склалі прыкладна 24,6 трлн юаняў, павялічыўшыся ў гадавым вылічэнні на 16,6 прац.

Значны рост прыбытку быў зафіксаваны ў вугальнай, нафтавай, нафтахімічнай і транспартнай галінах, а зніжэнне - у электраэнергетычнай галіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040