Рэальныя даходы ад продажу ў індустрыі камп'ютарных гульняў Кітая за першую палову года склалі 99,78 млрд юаняў
  2017-07-27 15:56:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Шанхаі сёння праходзіла Кітайская міжнародная канферэнцыя індустрыі лічбавых забаў. Паводле апублікаванага падчас гэтага мерапрыемства Дакладу па кітайскай гульнявой індустрыі за студзень-чэрвень 2017 года, колькасць карыстальнікаў камп'ютарных гульняў у Кітаі ў першай палове гэтага года склала 507 млн чалавек, прырост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 3,6 %, рэальныя даходы ад продажаў на рынку камп'ютарных гульняў дасягнулі 99,78 млрд юаняў (1 дол. ЗША - 6,75 юаня), прырост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 26,7 %.

Паводле дакладу, складзенага рабочым камітэтам па пытаннях выдання камп'ютэрных гульняў пры Кітайскай асацыяцыі аўдыё-візуальных і лічбавых выданняў, у першай палове гэтага года рэальныя даходы ад продажаў на рынку самастойна распрацаваных Кітаем сеткавых камп'ютарных гульняў склалі 69,37 млрд юаняў, прырост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 21,6 %; рэальныя даходы ад продажаў на замежных рынках дасягнулі 3,99 млрд юаняў, прырост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 57,7 %.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040