Міністр абароны Японіі падала ў адстаўку
  2017-07-28 13:53:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр абароны Японіі Тамомі Інада ў пятніцу падала ў адстаўку. Прэм'ер-міністр краіны Сіндза Абэ заявіў, што пасля сыходу Т. Інады з пасады яе ведамства па сумяшчальніцтве ўзначаліць кіраўнік МЗС Фумія Кісіда.

Т. Інада ў пятніцу на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што нясе адказнасць за сітуацыю з утойваннем ад грамадскасці справаздач аб дзейнасці японскіх міратворцаў у Паўднёвым Судане і выкліканую гэтым блытаніну. Яна паведаміла, што перад прэс-канферэнцыяй афіцыйна падала С. Абэ прашэнне аб адстаўцы.

С. Абэ заявіў, што паважае рашэнне Т. Інады і прызнае, што ён асабіста нясе адказнасць за прызначэнне яе міністрам абароны.

Як паведамляюць японскія СМІ, С. Абэ збіраецца правесці перастаноўкі ва ўрадзе ў першай дэкадзе жніўня.

Т.Інада ўпершыню ўвайшла ў склад кабінета міністраў у снежні 2012 года, стаўшы міністрам па справах адміністрацыйных рэформаў, а ў жніўні 2016 года заняла пасаду міністра абароны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040