У Кітаі прайшоў урачысты вайсковы палявы парад, прысвечаны 90-годдзю стварэння НВАК
  2017-07-30 17:41:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  


30 ліпеня раніцай на палігоне Чжужыхэ ва Унутранай Манголіі прайшоў урачысты вайсковы парад. Яго прыняў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Кітайскі кіраўнік падкрэсліў, што кітайская армія валодае ўпэўненасцю ў перамозе над любым захопнікам.
Ваенны парад з нагоды Дня стварэння НВАК (1 жніўня) праходзіць упершыню пасля ўтварэння КНР у 1949 годзе. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 тыс. вайскоўцаў, больш за 100 самалётаў і больш за 600 адзінак наземнай тэхнікі.
Пасля праходжання перад трыбунамі калоны тэхнікі і ўзбраення Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай, у якой згадаў пра гісторыю стварэння НВАК. Ён адзначыў, што абарона міру – адказнасць народнай арміі, і выказаў упэўненасць, што кітайская армія ўнясе важны ўклад у ажыццяўленні двух «стогадовых задач»: кітайскую мару аб адраджэнні нацыі і абарону міру ва ўсім свеце.
Сі Цзіньпін загадаў вайскоўцам заставацца вернымі кіраўніцтву КПК і заклікаў НВАК да далейшага павышэння баяздольнасці, прасоўвання мадэрнізацыі нацыянальнай абароны і ўзброеных сіл.
Кітайскі ваенны эксперт Інь Чжо адзначыў, что кіраўнік Кітая ў сваім выступленні паказаў шлях стварэння магутнай арміі. У ваенным парадзе ў поўнай меры адлюстраваны арганізацыйныя і каардынацыйныя здольнасці па выкананні асноўных задач палявых падраздзяленняў і комплекснага кіравання. "Народна-вызваленчая армія Кітая абавязкова ператворыцца ў наймагутную ў свеце армію», – падкрэсліў эксперт.     - Р -
 
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040