У. Пуцін: Масква скароціць колькасць дыпламатычнага персаналу ЗША ў РФ на 755 чалавек
  2017-07-31 16:11:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць дыпламатычнага персаналу ЗША ў Расіі будзе скарочана на 755 чалавек, каб зраўняцца з колькасцю расійскіх дыпламатычных работнікаў у ЗША. Пра гэта 30 ліпеня паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Інфармагенцтва ТАСС паведаміла, што, па словах У. Пуціна, такая колькасць "цалкам адчувальна" для амерыканскага боку.

У. Пуцін у інтэрв'ю вядучаму ВДТРК Уладзіміру Салаўёву заявіў: "Што тычыцца іншых магчымых мер ці таго, шмат гэта ці мала, з пункту гледжання працы дыпламатычнага ведамства, гэта цалкам адчувальна. Таму што тысяча з лішнім супрацоўнікаў - дыпламатаў і тэхнічных работнікаў - працавалі, да гэтага часу яшчэ працуюць у Расіі, 755 павінны будуць спыніць сваю дзейнасць у Расійскай Федэрацыі ".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040