ЗША ўвялі санкцыі супраць прэзідэнта Венесуэлы Н. Мадуры
  2017-08-01 09:20:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства фінансаў ЗША ў панядзелак абвясціла аб увядзенні санкцый супраць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры.

У заяве міністэрства гаворыцца, што пад санкцыі трапляюць усе актывы Н. Мадуры, якія знаходзяцца цi могуць знаходзiцца на тэрыторыях пад юрысдыкцыяй ЗША. Акрамя таго, амерыканцам будзе забаронена заключаць любыя здзелкі з прэзідэнтам Венесуэлы.

Міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын у паведамленні назваў выбары ў Канстытуцыйную асамблею Венесуэлы незаконнымі, адзначыўшы, што на любога чалавека, які абраны прадстаўніком у асамблею, могуць быць накладзены амерыканскія санкцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040