У ААН адкрылася фотавыстава, прысвечаная 90-годдзю з дня заснавання НВАК
  2017-08-02 12:42:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваенна-штабны камітэт пастаяннага прадстаўніцтва КНР у ААН адкрыла 1 жніўня ў міжнароднай арганізацыі фотавыставу, прысвечаную 90-годдзю з дня заснавання НВАК.

Начальнік Ваенна-штабнога камітэта Хуан Сюэпін заявіў, што выстава дэманструе ўклад, які ўнесла НВАК у барацьбу за незалежнасць і вызваленне кітайскага народа, захаванне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Паводле яго слоў, развіццё НВАК у вялікай меры звязана з развіццём новага Кітая.

Хуан Сюэпін падкрэсліў, што НВАК будзе цвёрда адстойваць дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР і служыць магутнай гарантыяй развіццю і росквіту краіны, а таксама імкнуцца да забеспячэння міру і стабільнасці ва ўсім свеце.

Памочнік генеральнага сакратара ААН Аляксандр Зуеў заявіў, што ААН дзякуе Кітаю за доўгатэрміновую падтрымку міратворчай дзейнасці і высокія прафесійныя якасці яго міратворцаў, разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з кітайскім бокам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040