Кампанія Skoda Auto ускладае надзеі на перспектывы кітайскага рынку
  2017-08-02 16:18:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Прадстаўнік кіраўніцтва аўтамабілебудаўнічай кампаніі Skoda Auto на днях у інтэрв'ю кар.Сіньхуа паведаміў, што Кітай працягвае заставацца аўтамабільным рынкам з найбольшым патэнцыялам развіцця ў свеце, у наступныя 5 гадоў кампанія плануе праз кампанію SAIC Volkswagen / сумеснае прадпрыемства, што базуецца ў Шанхаі, аўтамабільнай кампаніі SAIC і нямецкага аўтаканцэрна Volkswagen / ажыццявіць інвестыцыі ў аб'ёме 15 млрд юаняў / 1 дол ЗША - 6,71 юаня /, каб лепш адпавядаць патрэбам кітайскага рынку.

У Празе на днях прайшоў Кітайскі інвестыцыйны форум 2017 года, у якім бралі ўдзел звыш 1200 прадстаўнікоў урадаў і прадпрыемстваў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праектны менеджэр Skoda на палях форуму паведаміў кар. Сіньхуа, што да 2020 года дадзеная кампанія плануе дасягнуць у Кітаі росту аб'ёму продажаў да 600 тыс аўтамабіляў.

Ён адзначыў, што Кітай зараз з'яўляецца найлепшым месцам для рэалізацыі новых тэхналогій, паколькі ён мае самую дасканалую ў свеце інфраструктуру, самы вялікі рынак для ўкаранення, а таксама ўсё больш лідыруе тэхналагічна.

У 2016 годзе аб'ём продажаў аўтамабіляў Skoda ў Кітаі дасягнуў 317 тыс. штук, прырост у параўнанні з 2015 годам склаў 12,6 прац, гэта адпавядае прыкладна чацвёртай частцы ад глабальнм аб'ёме продажаў кампаніі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040