Кітайскі мабільны плацежны сэрвіс Alipay дапамагае нямецкаму рытэйлеру прыцягваць больш кітайскіх кліентаў
  2017-08-03 16:12:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другая найбуйнейшая ў Германіі аптэчная сетка ROSSMANN укараніла Alipay, адну з асноўных мабільных плацежных платформаў у Кітаі, у больш чым дзвюх тысячах гандлёвых кропках па ўсёй Германіі пасля яе першага запуску ў аптэчнай сетцы ў траўні бягучага года.

Рауль Росман, кіраўнік дырэктар ROSSMANN, заявіў Сіньхуа, што кампанія імкнецца палепшыць пакупніцкі вопыт кітайскіх кліентаў шляхам выкарыстання Alipay.

"Мы пастаянна надаем увагу нашым кітайскім кліентам і іх перавагам", - заявіў Р. Росман, які адказвае за продаж і маркетынг у ROSSMANN.

Паводле яго слоў, ўкараненне Alipay нацэлена на кітайскіх турыстаў і кітайскіх кліентаў, якія пражываюць у Германіі.

Станоўчыя водгукі кітайскіх кліентаў паказалі эфектыўнасць такога падыходу.

"Было б вельмі зручна, калі б у Германіі прымалі безнаяўныя плацяжы праз смартфон, такія як Alipay. Супрацоўніцтва паміж ROSSMANN і Alipay зрабіла гэта магчымым", - сказаў Чэн Вэй, які працуе ў Германіі.

Паводле яго слоў, у Кітаі ён звычайна плаціў праз свой смартфон, і яму не трэба было браць з сабой наяўныя грошы. Ён цалкам вітае выкарыстанне Alipay ў нямецкіх крамах.

Іншы кітайскі кліент Цюй Ліцзюнь, студэнтка ў Германіі, успомніла, як забылася свой кашалёк, адправіўшыся ў краму.

"У той момант у мяне быў толькі смартфон, і я сапраўды спадзявалася, што змагу заплаціць праз яго", - сказала яна.

Для ROSSMANN Alipay не толькі паляпшае пакупніцкі вопыт кітайскіх кліентаў, але і дапамагае павялічыць пазнавальнасць брэнда ў Кітаі.

"Мы даем купоны і іншыя дысконтныя магчымасці праз прыкладанне Alipay, што дазволіць пакупнікам ведаць, ці праходзіць промаакцыя ў бліжэйшым аддзяленні ROSSMANN", - сказаў Р. Росман.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040