Незаконнае пранікненне ваенных Індыі на тэрыторыю Кітая з'яўляецца "безадказным і безразважным" – МЗС КНР
  2017-08-04 08:59:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Незаконнае пранікненне ваенных Індыі на тэрыторыю Кітая з'яўляецца безадказным і безразважным. Пра гэта сёння заявіў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан, каменціруючы будаўніцтва Кітаем дарогі ў раёне Дунлан.

Гэты праект згадваецца ў апублікаваным напярэдадні дакуменце "Факты і кітайская пазіцыя адносна перасячэння індыйскімі пагранічнымі войскамі кітайска-індыйскай мяжы ў раёне Сікім і ўваходу на тэрыторыю Кітая". Згодна з гэтым дакументам, будаўніцтва дарогі ў раёне Дунлан, на кітайскім баку гэтага раёна, накіравана на паляпшэнне мясцовага транспарту, садзейнічанне мясцовым жывёлаводам.

"Кітай апавясціў Індыю аб дарожным будаўніцтве ў рамках механізму пагранічных сустрэч 18 траўня і 8 чэрвеня, але Індыя ніяк не пракаменціравала гэта", – адзначыў Гэн Шуан. 18 чэрвеня больш за 270 індыйскіх вайскоўцаў перасеклі мяжу і ўступілі на тэрыторыю Кітая. Па стане на 2 жніўня, на тэрыторыі Кітая ўсё яшчэ знаходзяцца 48 індыйскіх вайскоўцаў і адзін бульдозер. Апрача таго, на індыйскім баку мяжы засяроджана значная колькасць узброеных сіл. Індыя праігнаравала існуючыя механізмы і каналы, фарсіравана ўвяла ўзброеныя сілы на тэрыторыю Кітая і адмаўляецца вывесці іх. Гэта незаконна з пункту гледжання міжнароднага права.

У адказ на публікацыю Кітаем названага вышэй дакумента МЗС Індыі заявіла, што мір і стабільнасць на індыйска-кітайскай мяжы з'яўляецца перадумовай для развіцця двухбаковых адносінах. Гэн Шуан паказаў, што Індыя пастаянна ў сваіх прамовах адсылае да слова "мір", аднак не сочыць за справамі. Прайшло больш за месяц з моманту дадзенага інцыдэнту. Індыйскія памежнікі па сапраўдны момант незаконна застаюцца на тэрыторыі Кітая. Індыя будуе дарогі, назапашвае рэсурсы і ўводзіць значную колькасць узброеных сіл на індыйскім баку мяжы.

Кітай неаднаразова рабіў прадстаўленні Індыі па дыпламатычных каналах. Замест таго, каб вывесці свае войскі і абсталяванне, Індыя звяртаецца да Кітая з недапушчальнымі патрабаваннямі, якія дэманструюць яе няшчырасць у дадзенай сітуацыі. "Калі Індыя сапраўды імкнецца да міру, то краіне варта неадкладна вывесці памежнікаў з тэрыторыі Кітая", – сказаў на заканчэнне афіцыйны прадстаўнік МЗС. - Р -

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040