Кітай запрасіў замежных журналістаў для асвятлення маючага адбыцца з'езда КПК
  2017-08-04 10:47:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія ўлады запрасілі замежныя СМІ для ўдзелу ў асвятленні маючага адбыццца 19-га з'езда КПК.

Кіраўнік прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР Цзян Цзяньго зрабіў заяву падчас прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі замежных СМІ ў Пекіне.

З'езд партыі, які звычайна праводзіцца раз на пяць гадоў, з'яўляецца адной з галоўных падзей для КПК і Кітая з растучым міжнародным уплывам, сказаў Цзян Цзяньго.

70-я гадавіна праўлення КПК будзе адзначацца у 2019 годзе, а стагоддзе КПК - усяго праз чатыры гады.

Цзян Цзяньго распавёў пра выступленне генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна на семінары з удзелам чыноўнікаў правінцыйнага і міністэрскага ўзроўню, адзначыўшы, што на ім была закладзена ідэалагічная, тэарэтычная і палітычная аснова 19-га з'езда КПК.

"Сі Цзіньпін заваяваў высокі давер і павагу членаў партыі і кітайскага народа", - сказаў ён.

Сёлета на з'ездзе плануецца пошук рашэнняў шэрагу пытанняў, якія тычацца кароткатэрміновага і доўгатэрміновага развіцця краіны, сказаў Цзян Цзяньго.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі AFP, AP, Asahi Shimbun, Bloomberg, Kyodo, Reuters, ТАСС і Wall Street Journal.

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040