Ван І: Адносіны стратэгічнага партнёрства Кітая і АСЕАН уступілі ў новую фазу ўсёабдымнага развіцця
  2017-08-07 09:19:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І пасля сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Кітая і краін АСЕАН правёў прэс-канферэнцыю для кітайскіх і замежных СМІ.

Ван І паведаміў, што атмасфера на сустрэчы была вельмі пазітыўнай і сяброўскай, сустрэча была паспяховай. Вылучаныя кітайскім бокам 7 буйных ініцыятыў па супрацоўніцтве Кітая і АСЕАН на наступным этапе сустрэлі пазітыўны водгук з боку арганізацыі.

Па-першае, неабходна распрацаваць "Бачанне перспектыў адносін стратэгічнага партнёрства Кітая і АСЕАН да 2030 года". Па-другое, неабходна рэалізаваць спалучэнне ініцыятывы "Пояса і шляху" з планамі АСЕАН у галіне транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці. Па-трэцяе, усталяваць правядзенне "Года інавацый Кітая і АСЕАН" у 2018 годзе. Па-чацвёртае, патрабуецца паскорыць з'яўленне вынікаў ад павышэння ўзроўню зоны свабоднага гандлю Кітая і АСЕАН. Па-пятае, неабходная ўсямерная рэалізацыя "Сумеснай заявы Кітая і АСЕАН па супрацоўніцтве ў сферы вытворчых магутнасцяў". Па-шостае, неабходна ствараць новыя апоры для абмену і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. І нарэшце, патрабуецца паскорыць прасоўванне перамоў па ўсебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве / RCEP /.

Ван І паведаміў, што адносіны Кітая і АСЕАН ужо перайшлі ад этапу фарміравання ў спелую фазу павышэння якасці і ўдасканалення, адносіны стратэгічнага партнёрства Кітая і АСЕАН таксама ўступілі ў новую фазу ўсёабдымнага развіцця і ўстойлівасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040