Стрымліванне распрацоўкі ядзернай зброі і ракет у КНДР і аднаўленне мірных перамоваў вельмі важныя
  2017-08-07 09:40:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І падчас удзелу ў шэрагу сустрэч кіраўнікоў МЗС краін Усходняй Азіі адказаў на пытанні карэспандэнтаў пра апошнюю рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН у дачыненні да КНДР.

Ён сказаў, што ў нядзелю СБ ААН прыняў новую рэзалюцыю 2371 па ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава. Будучы пастаянным членам СБ ААН, Кітай займае аб'ектыўную і справядлівую пазіцыю ў гэтым працэсе і адыгрывае адказную і канструктыўную ролю, падкрэсліў міністр.

Санкцыі неабходныя, аднак яны не з'яўляюцца канчатковай мэтай. Мэта - вяртанне за стол перамоваў, пошукі вырашэння шляхам перамоў і ў канчатковым рахунку дэнуклеарызацыі паўвострава і забеспячэнне доўгатэрміновага міру і стабільнасці. Паводле яго слоў, пасля прыняцця рэзалюцыі сітуацыя на паўвостраве ўступіла ў вельмі важны момант. "Мы заклікалі ўсе бакі адказна вынесці свае меркаванні і прыняць адпаведныя меры, каб пазбегнуць эскалацыі сітуацыі", - заявіў Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040