Ван І сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам
  2017-08-07 11:25:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І ў ходзе праведзенага шэрагу сустрэч кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў у рамках усходнеазіяцкага супрацоўніцтва сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам.

Ван І паведаміў, што ў адносінах Кітая і ЗША ў цэлым захоўваецца тэндэнцыя да стабільнага развіцця, кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі новую паспяховую сустрэчу ў Гамбургу, дасягнулі новых важных дамоўленасцяў па кітайска-амерыканскіх адносінах. У той жа час у кітайска-амерыканскіх адносінах таксама маюцца некаторыя адчувальныя пытанні, якія маюць патрэбу ў аптымальным урэгуляванні. На наступным этапе важнае значэнне маюць планаванне і падрыхтоўка візіту ў Кітай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на працягу года, каб не толькі паглыбіць двухбаковыя адносіны, але і запланаваць развіццё кітайска-амерыканскіх адносін на наступныя 50 гадоў.

Паводле яго слоў, нарошчванне ўзаемаразумення і ўзаемадаверу, умацаванне дыялогу і супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі паміж Кітаем і ЗША не толькі спрыяльна для дзвюх краін, але і дапамагае дэманстраваць свету больш пазітыўныя, больш прадказальныя і больш ўстойлівыя перспектывы кітайска амерыканскіх адносін.

Р.Тылерсан паведаміў, што адсутнасць канфрантацыі паміж ЗША і Кітаем не толькі адпавядае інтарэсам дзвюх краін, але і ідзе на карысць міру і развіццю ў свеце. Бакам неабходна на аснове дасягнутых на сённяшні дзень поспехаў нарошчваць разуменне, паглыбляць супрацоўніцтва, садзейнічаць паспяховаму развіццю адносін дзвюх краін.

Ван І зноў пацвердзіў прынцыповую пазіцыю аб нязгодзе з ужываннем амерыканскім бокам аднабаковых санкцый супраць кітайскіх прадпрыемстваў у адпаведнасці з унутраным заканадаўствам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040