Ван І выказаўся з нагоды Кодэкса паводзін у Паўднёва-Кітайскім мора
  2017-08-08 11:09:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І прыняў удзел у 7-й сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў у рамках усходнеазіяцкага саміту. У сувязі з не адпаведнымі рэчаіснасці заявамі міністраў замежных спраў асобных краін па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора Ван І выклаў прынцыповую пазіцыю кітайскага боку.

Ван І адзначыў, што ў бягучым годзе сітуацыя ў Паўднёва-Кітайскім моры ўжо не такая, якой была раней. Дзякуючы сумесным намаганням Кітая і краін АСЕАН сітуацыя ідзе да стабілізацыі. На сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Кітая і АСЕАН усе краіны АСЕАН далі пазітыўную ацэнку змякчэнню сітуаціі ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Кіраўнік МЗС КНР сказаў, што Кітай і краіны АСЕАН працягнуць у рамках рэалізацыі Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры актыўна прасоўваць кансультацыі па Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім мора, ствараць агульнапрызнаныя рэгіянальныя правілы. Кодэкс паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры пасля яго дасягнення стане палепшанай версіяй Дэкларацыі дзеянняў бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры. Ён адзначыў, што Кітай і краіны АСЕАН маюць магчымасць дамовіцца па разыходжаннях і падтрымліваць мір у рэгіёне Кодэксе паводзін у Паўднёва-Кітайскім моры. Кітай не жадае безадказнай крытыкі з гэтай нагоды з боку не ўцягнутых у дамоўленасці краін, падкрэсліў Ван І. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040