КНДР заявіла, што адказнасць за ядзерную праблему Карэйскага паўвострава цалкам ляжыць на ЗША
  2017-08-08 17:01:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэлегацыя КНДР у панядзелак у Маніле абнародавала заяву за подпісам міністра замежных спраў краіны Лі Ён Хо. У заяве гаворыцца, што поўную адказнасць за ядзерную праблему Карэйскага паўвострава нясуць ЗША, ядзерная зброя КНДР прызначана для процідзеяння амерыканскай пагрозе.

7 жніўня ў Маніле адбыўся форум АСЕАН. Дэлегацыя КНДР пасля форуму адзначыла, што КНДР распрацоўвае ядзерную зброю і міжкантынентальныя балістычныя ракеты для процідзеяння амерыканскай пагрозе ў рамках законнай самаабароны.

У заяве таксама гаворыцца, што КНДР не стане прымяняць або пагражаць прымяненнем ядзернай якім-небудзь краінам за выключэннем ЗША і дзяржаў, якія далучацца да амерыканскіх ваенных аперацый супраць КНДР.

Як паведамілі ў МЗС Філіпін, кіраўнік ведамства Пітэр Каятана ў панядзелак у другой палове дня правёў сустрэчу з Лі Ён Хо. Каятана заявіў, што міністры замежных спраў краін АСЕАН 5 жніўня апублікавалі сумесную заяву, якая заклікае КНДР поўнасцю выканаць адпаведныя рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН і абавязацельствы, прадугледжаныя міжнародным правам, захаваць стрыманасць і ўстрымацца ад далейшага абвастрэння сітуацыі. Пры гэтым у заяве ўказваецца, што АСЕАН гатова адыграць канструктыўную ролю ва ўрэгуляванні ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава. Ён таксама сказаў, што кіраўнікі МЗС указалі на неабходнасць забеспячэння адкрытасці і кантактаў паміж АСЕАН і КНДР, лічачы, што гэта будзе карысным для рэгіёна і ўсяго свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040