Як паведамілі ў Прэс-канцылярыі ўрада правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /, па папярэдніх дадзеных на 18:25 9 жніўня, у выніку нядаўняга землятрусу загінулі 19 чалавек, яшчэ 263 чалавекі атрымалі раненні. Сярод пацярпелых - 10 чалавек маюць цяжкія раненні / стан 3 з іх ацэньваецца як крытычны /.
Прадстаўнікі ведамства таксама адзначылі, што па стане на 16 гадзін 9 жніўня ў павеце Цзючжайгоу ўжо амаль адноўлена электрычнасць. Па папярэдніх дадзеных, у пацярпелых раёнах адноўлены 129 базавых станцый сувязі.